Герці Тэрэза Коры
Герці Тэрэза Ко́ры, народжаная Ра́дніц (англ.: Gerty Theresa Cori, Герці Тэрэза Радніц-Коры, 15 жніўня 1896, Прага — 26 кастрычніка 1957) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з мужам Карлам Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».[11] Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы. БіяграфіяЗ'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыла Пражскі ўніверсітэт (1920). Сумесна з мужам Карлам Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.[12] Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia