Хоўард Уолтэр Флоры
Хоўард Уолтэр Флоры (англ.: Howard Walter Florey; 24 верасня 1898, Адэлаіда, Аўстралія — 21 лютага 1968) — англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Член (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1960-65). Замежны член АН СССР (1966). Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) універсітэты. З 1926 года ў Кембрыджскім, з 1931 года ў Шэфілдскім універсітэтах. У 1935-62 гадах у Оксфардскім інстытуце У.Дана, у 1962-68 гадах рэктар каралеўскага каледжа г. Оксфард. Навуковыя працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э. Б. Чэйнам) і выкарыстаў яго ў 1940 годзе для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (разам з А.Флемінгам і Э. Б. Чэйнам). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia