Карл Фердынанд Коры
Карл Фердынанд Ко́ры (англ.: Carl Ferdinand Cori, 5 снежня 1896, Прага — 19 кастрычніка 1984) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з жонкай Герці Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».[9] Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы. БіяграфіяЗ'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1920). Сумесна з жонкай Герці Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў. Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.[10] Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia