Гомельскі лікёра-гарэлачны завод
ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» — прадпрыемства харчовай прамысловасці, вырабляе гарэлку, бальзамы, лікёры, брэндзі, аперытывы, безалкагольныя напоі. У склад прадпрыемства ўваходзяць спіртавы завод, 4 лініі разліву гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў і сетка магазінаў «Садко». У студзені—верасні 2007 года завод вырабіў 879 тыс. дал гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў. ГісторыяГісторыя прадпрыемства пачынаецца з Навабеліцкага казённага склада, заснаванага ў 1897 годзе. У 1920 годзе на прадпрыемстве занята 14 чалавек, якія выраблялі 1116 вёдраў гарэлкі штогод. Да пачатку 1980-х гадоў завод быў буйным вытворцам лікёра-гарэлачных вырабаў і вінаградных вінаў, у перыяд антыалкагольнай кампаніі пачалося перапрафіляванне ў завод безалкагольных напояў. Абсталяванне для вытворчасці віна з прывазных вінаматэрыялаў у гэты перыяд распрададзена. У 2002 годзе да заводу далучаны камбінат харчовых прадуктаў «Палессе» ў вёсцы Салтанава Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 4 верасня 2013 года РУП «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод» было пераўтворана ў ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“». З ліпеня 2015 года прадпрыемства ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» уваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь груп». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia