Машхарчпрад (прадпрыемства)

ААТ «Машхарчпрад»
Тып прадпрыемства
Заснаванне 30 чэрвеня 1980
Краіна
Размяшчэнне
Адрас
Колькасць супрацоўнікаў
  • 300 чал.
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам
Сайт oaompp.by

Машхарчпрад — беларускае прадпрыемства ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Прадпрыемства ажыццяўляе перапрацоўку бульбы, выпуск бульбапрадуктаў, вытворчасць машын для апрацоўкі харчовых прадуктаў і вытворчасць жытнёвага соладу.

Гісторыя

30 чэрвеня 1980 года Дзяржаўная камісія падпісала акт пра завяршэнне будавання Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода.

У 1985 годзе быў заснаваны Мар’інагорскі эксперыментальны завод бульбапрадуктаў.

У 1993 годзе адбылося зліццё Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода і Мар’інагорскага эксперыментальнага завода бульбапрадуктаў. У 1999 годзе завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства.

У 2007 годзе была створана гандлёвая марка «Мира»[1].

Узнагароды

  • Лідар спажывецкага рынку-2020[2]

Зноскі

  1. Их продукцию знает вся Беларусь. ОАО «Машпищепрод» — 40 лет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
  2. Сразу три вида продукции ОАО «Машпищепрод» отмечено премией «Лидер потребительского рынка-2020»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 21 снежня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya