Чырвоны Мазыранін
«Чырво́ны Мазыра́нін» — прадпрыемства харчовай прамысловасці ў Нароўлі, адкрытае 1 жніўня 1925 г. (пасля рамонту) на базе кандытарскай фабрыкі, заснаванай у 1913 г. ва ўласным нараўлянскім маёнтку дваранінам Расійскай імперыі Эдвардам Артуравічам Горватам (1866—1935). Адлік гісторыі прадпрыемства вядзецца з 1913 г.; дагэтуль працуе некаторае замежнае абсталяванне, купленае Эдвардам Горватам. ГісторыяПрыватнае прадпрыемства па перапрацоўцы гародніны і садавіны з уласных плантацый і садоў (а таксама купленых у навакольных сялян) і вырабу кандытарскай прадукцыі заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі дваранін Расійскай імперыі Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935). Першая прадукцыя выйшла ў 1913 г., у 1914 г. была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармелад, карамель, пасціла, павідла, джэм і сочыва.
З прыходам бальшавікоў вытворчасць спынілася. Прадпрыемства было нацыяналізавана савецкай уладай без кампенсацыі Горвату, падчас грамадзянскай вайны (1917—1922) — разбурана. Толькі ў 1925 г. пад кіраўніцтвам камуністычнай партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка была адрамантавана, запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін» — у гонар таварыскай дапамогі мазырскіх рабочых пры аднаўленні прадпрыемства. З’яўлялася дзяржаўным прадпрыемствам. У 1927 г. перададзеная «Белкандытартрэсту». У Другую сусветную вайну абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў Расію. Пасля вайны аднаўленне фабрыкі пачалося зноў. У 1986 г. пачалося будаўніцтва новага корпусу фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», завезена новае абсталяванне; у снежні 1987 г. будаўніцтва было паспяхова завершана[1]. У 1996 г. дзяржаўная фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2000 г. у складзе беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам». У 2020 г. кіруючай кампаніяй стала ААТ «Мазырсоль». 5 красавіка 2021 г. кіраванне фабрыкай было перададзена гомельскаму СП ААТ «Спартак» без перадачы яму акцый прадпрыемства. Прадукцыя![]() Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зефір, пасціла, мармелад, цукеркі, ірыс. Кіраўнікі прадпрыемства[2]
Навукова-гістарычнае даследаваннеУ 2022 годзе ўраджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[3], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі. У кнізе былі апублікаваны рэдкія фатаграфіі. Спансавала выданне кнігі адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Мазыранін».[4]. У мастацтвеУ 2009 г. Адам Глобус намаляваў карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка Чырвоны мазыранін»[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia