Мазырсоль
ААТ «Мазырсоль» (руск.: ОАО «Мозырьсоль») — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці. ГісторыяБудаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе[7][8]. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года[7][9]. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССР[8]. У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу[9]. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год[10]. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве[11]. Сучаснае становішчаПрадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы[9][7]. «Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёна[12]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia