Грыбачы (Гарадоцкі раён)
Грыбачы́[1] (трансліт.: Hrybačy, руск.: Грибачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 35 км на поўнач ад Гарадка, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель, 74 км ад Віцебска. На поўначы і поўдні — участкі лесу. На паўночным захадзе — возера Валнея. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лахі і далей па шашы Гарадок — Невель. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе Езярышчанскага староства. У 1795 годзе ўласнасць памешчыцы Надзеі Лявонцьевай. У першай палове XIX стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча. У 1841 годзе адносілася да Мехаўскага прыхода. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Старынскай воласці. У 1905 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 8 двароў, 71 жыхар, 116 дзесяцін зямлі; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 101 жыхар, 97 дзесяцін зямлі. Абедзве ў складзе Сяргейкаўскага сельскага таварыства і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 13 двароў, 71 жыхар; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 53 жыхары, 97 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Пылькінскім сельсавеце. Школа 1-й ступені (у 1924 годзе 30 вучняў). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другой сусветнай вайне з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Езярышчанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Гуркінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе была ў складзе КУСП імя Дзімітрава. Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia