Рослыя
Ро́слыя[1] (трансліт.: Roslyja, руск.: Рослые) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 27 км на поўнач ад Гарадка, 5 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 63 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні працякае ручай (прыток ракі Дубаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску. ГісторыяУ 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе староства Езярышча. У 1802 годзе ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча, 16 рэвізскіх душ. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Старынскай воласці, валасное праўленне ў вёсцы Рослыя. У 1866 годзе воласць налічвала 84 паселішчы, 587 двароў, 3756 жыхароў. У 1905 годзе цэнтр Старынскай воласці, адносілася да Мехаўскага праваслаўнага прыхода, была 61 дзесяціна зямлі. У воласці былі 92 паселішчы, 6191 жыхар, 8791 дзесяціна зямлі. 27 сакавіка 1918 пры набліжэнні германскіх войск да Полацка ў воласці была арганізавана баявая дружына на чале са старшынёй валаснога праўлення Георгіем Івановым. У 1919 годзе ў воласці 6723 жыхары. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Гарадоцкім раёне, з 20 жніўня 1924 года Мехаўскім сельсавеце Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 9 чалавек У 1944-50 гадах — цэнтр калгаса імя Сталіна. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсавета[2]. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскі сельсавеце, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне, цэнтр калгаса імя Тэльмана да 1971 года. У 1997 годзе ў калгасе Карла Маркса. У 2012 годзе ў складзе КУСП Дзімітрава. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia