Сіціна
Сі́ціна[1] (трансліт.: Sicina, руск.: Ситино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 41 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 21 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы, усходзе і поўдні ад вёскі — лясны масіў. Праз вёску з поўначы на поўдзень працякае рака Аўсянка (прыток ракі Усвяча). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы Гарадок — Мяжа. ГісторыяПасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі ў фальварку Хвошна Езярышчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Хвашнянскага прыхода Вазнясенскай царквы. У 1847 годзе 40 дзесяцін ворыва, 18 дзесяцін сенкосаў. У 1856 годзе 45 дзесяцін ворава, 25 дзесяцін сенажацяў. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска ў Горкаўскай воласці і Хвашнянскім сельскім таварыстве Гарадоцкага павета. У 1905 годзе 167 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне, з 20 жніўня 1924 года ў Хвашнянскім сельсавеце, з 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1926 годзе працавалі сукнавальня, шавецкая і кравецкая саматужныя майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 7 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кудзінскага сельсавета[2]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе і да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Гуркінскага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia