Клёнаўка (Гарадоцкі раён)
Клёнаўка[1], таксама Кленаўка[2] (трансліт.: Klionaŭka, руск.: Клёновка) (да 30 ліпеня 1964 года Скаблы́[3]) — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 21 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 57 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. У паўднёвым, паўночна-заходнім і паўночна-усходнім напрамках знаходзяцца ўчасткі лесу. На паўднёвым захадзе працякае ручай (прыток ракі Чарнаўка). Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, да якой далучаецца вёска. ГісторыяУ 1909 годзе вёска Скаблы ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кузьмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя Свярдлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia