Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя
Грэцкая добраахвотніцкая гвардыя (сербск.: Грчка добровољачка гарда, грэч. Ελληνική Εθελοντική Φρουρά) — самы буйны і добра арганізаваны ваенны рух добраахвотнікаў з Грэцыі, які прымаў удзел у Баснійскай вайне на баку баснійскіх сербаў. ГісторыяПершы атрад замежных добраахвотнікаў прыбыў у Боснію ў 1993 годзе. Яго колькасць не перавышала 30 чалавек. Аднак, да сакавіка 1995 года, кантынгент грэчаскіх баевікоў папоўніўся: прыбылі каля ста новых байцоў, пераважна гэта былі ўдзельнікі такіх радыкальных ультраправых арганізацый[1], як Хрысі Аўгі. Грэчаская добраахвотніцкая гвардыя ўвайшла ў склад Дрынскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Сербскай. На чале замежнага фарміравання стаялі сербскія афіцэры[2]. Большасць удзельнікаў гвардыі былі матываваныя тым, што лічылі неабходнасцю аказаць дапамогу сваім «праваслаўным братам» сербам у баі. Да гэтага іх заклікаў яшчэ арцыбіскуп Серафім[3]. Актыўную падтрымку ГДГ аказваў генерал Ратка Младзіч[4]. СрэбраніцаЧлены фарміравання прымалі актыўны ўдзел у баях у Срэбраніцы, дзе па сцвярджэнні баснійскіх мусульман і МТБЮ была ўчыненая разня і пацярпела вялікая колькасць мусульман[5]. Грэчаскія добраахвотніцкія падраздзяленні паднялі тут свой нацыянальны сцяг пасля падзення горада. У доказ гэтаму служаць відэазапіс падзей і ўрыўкі з перахопленых перамоваў арміі баснійскіх сербаў, у якім быў канкрэтны запыт Ратка Младзіча падняць сцяг у гонар замежнікаў[5]. Як паведамляе агенцтва France Presse, дзясяткі грэчаскіх добраахвотнікаў прынялі ўдзел у разні мясцовых баснякоў[1][4]. Меркавана Радаван Караджыч пасля ўзнагароджваў замежных камбатантаў[6]. У верасні 1995 года чацвёра байцоў ГДГ былі ўдастоены Ордэна Белага Арла[2]. У 2005 годзе грэчаскі дэпутат Андрэас Андрыянопулас заклікаў правесці расследаванне. 10 ліпеня 2005 года 163 навукоўцаў, журналістаў і палітычных актывістаў выступілі з заклікам да ўрада краіны афіцыйна папрасіць прабачэння перад ахвярамі Срэбраніцы за жорсткасць сваіх грамадзян, якія добраахвотна прымалі ўдзел у канфлікце[7]. У 2007 годзе ў грэчаскай нацыяналістычнай газеце «Eleftheri ora Kyriakos Katharios» напісана, што члены гвардыі не ўдзельнічалі ў масавых забойствах, аднак, яны прызнавалі прысутнасць грэчаскага сцяга. Таксама было заяўлена, што ўзнагароды, атрыманыя ад сербскага кіраўніцтва, не былі звязаныя з дадзеным інцыдэнтам[7]. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia