Разня ў Срэбраніцы
Разня ў Срэбраніцы (сербск.: Масакр у Сребреници, таксама генацыд у Срэбраніцы)[7][8][9][10] — адна з самых вядомых і крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў (гл. Вайна ў Харватыі і Баснійская вайна). У 1995 годзе тут былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў[11]. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны[12]. Ход падзейСрэбраніцкі анклаў, населены пераважна баснійцамі-мусульманамі, быў абвешчаны Саветам бяспекі ААН у красавіку 1993 года «зонай бяспекі», у маі 1993 года СБ ААН «зонай бяспекі» абвешчаны баснійскі анклаў Жэла. Армія баснійскіх сербаў патрабавала ад мусульман здаць зброю і здацца самім. Малалікія і слабаўзброеныя нідэрландскія міратворцы ААН не былі ў стане супрацьстаяць націску. Срэбраніцкі анклаў быў узяты корпусам «Дрына» арміі баснійскіх сербаў 11 ліпеня 1995 года. На працягу некалькіх дзён каля 25000 баснійскіх мусульман, большасць з якіх складалі жанчыны, дзеці і старыя, былі выгнаны, загружаны сіламі боснійских сербаў у перапоўненыя аўтобусы і вывезены на тэрыторыі, якія кантраляваліся баснійскімі мусульманамі. Аднак шматлікія баснийскія мужчыны-мусульмане Срэбраніцы не змаглі пакінуць гэты раён, яны былі ўзяты ў палон, утрымліваліся ў жорсткіх умовах, а затым забітыя. Да 19 ліпеня 1995 ліпеня сербскія баевікі забілі звыш 7000 бяззбройных баснійскіх мужчын і хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў[13]. Сербы пачалі штурм Жэпы праз два дні пасля падзення Срэбраніцы і змаглі заняць горад 25 ліпеня. У выніку штурму баснійцы страцілі забітымі каля 70 чалавек. Параненыя і грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны ў Сараева і Кладань, а паўтары тысячы ваеннапалонных пасля абменены на сербаў. Палкоўнік Аўда Паліч знік без вестак 27 ліпеня 1995 года падчас перамоў аб умовах капітуляцыі жэпскага гарнізона. Пасля падзення Срэбраніцы і Жэпы НАТА прыняло праграму бамбардзіроўкі сербскіх цэляў і пад пагрозай прымянення сілы прадухіліла напад сербаў на іншую «зону бяспекі» — Гораждзе. У далейшым аперацыя НАТА «Абдуманая сіла», а таксама шэраг наступальных аперацый харватаў і баснійцаў-мусульман прадвызначылі заключэнне Дэйтанскіх пагадненняў і спыненне вайны. РасследаваннеСамым першым асуджаным Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі па срэбраніцкай справе стаў найміт 10-га дыверсійнага атрада Дражэе Эрдэмавіч, прысуджаны ў лістападзе 1996 года да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак Эрдэмавіч пасля трох з паловай гадоў зняволення быў вызвалены; на падставе яго паказанняў у жніўні 2001 года быў асуджаны генерал Радзіслаў Крстыч — адзін з высокапастаўленых афіцэраў войска баснійскіх сербаў. У 2003 годзе адказнасць за масавыя забойствы мірнага баснійскага насельніцтва была афіцыйна прызнаная ўладамі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны[14]. У 2010 годзе парламент Сербіі таксама асудзіў разню. У студзені 2007 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікаваў дзеянні сербаў як генацыд. У сваю чаргу, у студзені 2009 года Еўрапейскі парламент абвясціў 11 ліпеня «днём памяці генацыду ў Срэбраніцы». Родныя ахвяр падалі ў суд на Нідэрланды. Гаагскі трыбунал у 2014 годзе прызнаў адказнасць Нідэрландаў за высылку з базы міратворцаў ААН 350 мужчын 13 ліпеня 1995 года, нягледзячы на тое, што галандскія вайскоўцы ведалі, што тых могуць забіць[15]. У 2016 годзе былы палітычны лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны. Ён, у прыватнасці, быў прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў. У лістападзе 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці[16]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia