Даніэль Карвахаль
Даніэль Карвахаль (ісп.: Daniel Carvajal; нар. 11 студзеня 1992, Леганес, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Кар’ераДаніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала». У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды. 11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце. 3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)[3]. Дасягненні«Рэал»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia