Давід дэ Хеа
Даві́д дэ Хе́а Кінта́на (ісп.: David de Gea Quintana; нар. 7 лістапада 1990, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2014—2020). БіяграфіяДавід дэ Хеа з’яўляецца выпускніком кантэры мадрыдскага «Атлетыка». 30 верасня 2009 года Давід дэбютаваў у асноўным складзе клуба; яго дэбют прыйшоўся на групавы матч Лігі чэмпіёнаў з партугальскім «Порту»[5]. У 2011 годзе перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд», дзе на працягу 12 гадоў быў асноўным брамнікам. З 1 ліпеня 2023 года стаў свабодным агентам, не здолеўшы дамовіцца пра ўмовы новага кантракта з клубам[6], а праз тыдзень брамнік заявіў пра выхад з «Манчэстэр Юнайтэд»[7]. Нацыянальная зборнаяУ 2011 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзевых нацыянальных зборных. Дасягненні«Атлетыка»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia