Серхіа Бускетс
Се́рхіа Буске́тс Бу́ргас (катал.: Sergi Busquets i Burgos; нар. 16 ліпеня 1988, Сабадэль, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету па футболе 2010. Сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барселоны» ў 1990-я гады[4]. Серхіа быў параўнальна малавядомым іграком, калі ён далучыўся да першага складу «Барселоны» ў ліпені 2008 года, але ў выніку праз адносна кароткі перыяд часу, здолеў стаць не толькі выключным іграком клуба, але і важным іграком нацыянальнай зборнай менш за год пасля прафесійнага дэбюта ў клубе. Клубная кар’ераДэбютаваў за галоўную каманду «Барселоны» 13 верасня 2008 года ў матчы супраць сантандэрскага «Расінга». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 года ў Лізе чэмпіёнаў «Барселона» гуляла супраць швейцарскага «Базеля», дзе Серхіа забіў свой першы мяч за «Барселону», той матч «Барселона» перамагла з лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзервовым складам супраць данецкага «Шахцёра», Серхіа тады забіў свой другі мяч за цяперашні клуб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 года Бускетс забіў першы гол у Ла Лізе ў браму «Атлетыка» з Більбаа. Серхіа ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сейду Кейта і Яя Турэ. 27 мая 2009 года ён выйшаў у стартавым складзе «Барселоны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе іспанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд»» з лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес і Серхіа Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клубным турніры Еўропы, якія гулялі ў адным клубе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Марцінес і Мануэль Санчыс Антыюэла з мадрыдскага «Рэала», а таксама Чэзарэ і Паала Мальдзіні з італьянскага «Мілана». На наступны сезон Гвардыёла падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Серхіа наладзіў прадуктыўную гульню ў звязцы з Хаві і Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася і на сезоне 2010/11. Футбаліст нават выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 года Серхіа падоўжыў кантракт з каталонскім клубам да 2015 года[5]. У маі 2023 года абвясціў пра свой сыход з каталонскага клуба па заканчэнні сезона 2022/23. У ліпені 2023 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Міжнародная кар’ера2 красавіка 2009 года правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Іспаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сільву ў матчы супраць зборнай Турцыі, які скончыўся перамогай іспанцаў з лікам 2:1. ДасягненніКлубныя«Барселона»:
«Інтэр Маямі»:
МіжнародныяІспанія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia