Нача Манрэаль
Ігна́сіа «На́ча» Манрэа́ль Эра́са (ісп.: Ignacio «Nacho» Monreal Eraso; нар. 26 лютага 1986, Памплона, Іспанія) ― іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018). Клубная кар’ера«Асасуна»Нача з’яўляецца выхаванцам клуба «Асасуна», Манрэаль дэбютаваў за родны клуб 22 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Валенсіі». Перад гэтым ён некалькі гадоў выступаў за другую каманду памплонцаў. У сезоне 2007/08 Нача стаў асноўным іграком клуба, пацвярджаючы гэты статус і ў наступных сезонах. «Малага»16 чэрвеня 2011 года перайшоў у склад «Малагі»[4]. Сума трансферу ацэньваецца ў 6 млн еўра. «Арсенал»31 студзеня 2013 года Манрэаль далучыўся да англійскага клуба «Арсенал», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[5]. Сумма трансферу не була афіцыйна агучана, але, як мяркуецца, складае каля 8,3 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы супраць «Сток Сіці», які скончыўся перамогаў «кананіраў» з лікам 1:0[7]. «Рэал Сасьедад»У жніўні 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад клуба «Рэал Сасьедад»[8]. Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але сезон 2021/22 поўнасцю прапусціў з-за траўмы калена. Па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў «Рэал Сасьедад», а ў жніўні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Міжнародная кар’ераУ 2007 годзе быў выкліканы ў моладзевую зборную Іспаніі на чэмпіянат Еўропы 2009 года, дзе адгуляў усе тры матчы. 6 жніўня 2009 года Манрэаль згуляў свой першы матч за нацыянальную зборную Іспаніі, выйшаўшы на замену на апошнія 15 хвілін у матчы супраць зборнай Македоніі. Дасягненні«Арсенал»:
«Рэал Сасьедад»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia