Нача Фернандэс
Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (ісп.: José Ignacio Fernández Iglesias; нар. 18 студзеня 1990, Мадрыд), больш вядомы як Нача (ісп.: Nacho) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Клубная кар’ераУраджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы. Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе. 27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены. У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоў[4]. Міжнародная кар’ераУ складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе. Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат. Асабістае жыццёНача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста. 31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс. Дасягненні«Рэал Мадрыд»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia