Сесар Аспілікуэта
Сесар Аспілікуэта Танка (ісп.: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст басконскага паходжання, універсальны правы і левы абаронца мадрыдскага «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Клубная кар’ераСесар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 года ён дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы супраць мадрыдскага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2007/08 Сесар паспяхова замяняў траўмаваных аднаклубнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды і перакваліфікаваўшыся ў латэраля. У сезоне 2008/09 Аспілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным з вядучых ігракоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў. Паводле чутак, якія з’явіліся ў чэрвені 2010 года, ігрок увайшоў у сферу інтарэсаў французскага «Марселя», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клуба, таксама была зацікаўлена ў трансферы[4]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвясціў аб пераходзе іграка[5]. Сума ўгоды склала 7 млн еўра[6]. 24 жніўня 2012 года 22-гадовы ігрок узгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[7]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасня ў матчы Кубка лігі супраць «Вулверхэмптана». У 2019 годзе пасля сыходу Гары Кэхіла стаў капітанам каманды, у гэтай якасці прывёў «Чэлсі» да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у 2021 годзе. У ліпені 2023 года пакінуў лонданскі клуб і вярнуўся ў Ла Лігу, падпісаўшы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка». Міжнародная кар’ера11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Аспілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат свету 2010, але ў выніку на мундыяль Сесар не патрапіў. 20-гадовы абаронца з’яўляўся самым маладым пасля Давіда дэ Хеа іграком у спісе. 1 лютага 2013 года ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Уругвая. Праз пяць дзён Сесар адгуляў усе 90 хвілін, матч скончыўся перамогай з лікам 3:1 на карысць іспанцаў[8]. Дасягненні«Марсель»:
«Чэлсі»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia