Дараванне (аповесць)
«Дарава́нне» — аповесць беларускай пісьменніцы Алены Брава, выдадзеная ў 2013 годзе ў мінскім выдавецкім доме «Звязда» тыражом 1 418 экзэмпляраў ― менавіта столькі дзён доўжылася Вялікая Айчынная вайна[1]. Асобнае выданне з апавяданнем завяршае інтэрв’ю-пасляслоўе з аўтарам, якое ўзяў літаратуразнаўца Алесь Карлюкевіч. СюжэтСтаражытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Выданні і ўзнагародыУпершыню надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 2011 годзе. У перакладзе аўтара на рускую мову надрукавана ў расійскім літаратурна-мастацкім часопісе «Сибирские огни». Пераклад на нямецкую мову для асобнага выдання аповесці зрабіў Андрэ Бём. Міжнародная асацыяцыя пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў (Масква) у 2011 годзе адзначыла аповесць літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia