Алена Валер’еўна Брава
Алена Валер’еўна Брава (нар. 18 жніўня 1966, Барысаў) — беларуская журналістка, празаік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. БіяграфіяНарадзілася ў Барысаве ў сям’і служачых. Скончыла спецыялізаваную школу з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы з залатым медалём, затым факультэт журналістыкі БДУ. З 1987 па 1989 гады працавала ў барысаўскай раённай газеце, затым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 годзе да 2016 года працавала ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства», апошнім часам намеснікам галоўнага рэдактара. З 2019 года — рэдактар аддзела часопіса «Алеся». ТворчасцьВершы пачала пісаць у школьныя гады, дэбютавала імі ў 1982 годзе ў барысаўскай раённай газеце. Юнацкія вершы пазней аб’яднаны ў зборнік «На глыбіні каранёў» (2002). Першы празаічны твор — аповесць «Бязлітасны мой воін» (2001, часопіс «Крыніца»). Уражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра пакладзены ў аснову аповесці «Каменданцкі час для ластавак», якая прынесла пісьменніцы вядомасць і ўвайшла ў аднайменны зборнік прозы («Мастацкая літаратура», серыя «Дэбют», 2004). Аўтар апавяданняў «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя», «Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю — святло», «Рай даўно перанаселены» і рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігу прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), аповесці «Дараванне» («Звязда», 2013)[2], рамана «Садомская яблыня» («Галіяфы», 2018). Асобныя творы перакладаліся на нямецкую, польскую мовы. БібліяграфіяКнігі
Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia