Бацька — Мікола Карлюкевіч, рабочы ў калгасе рабочым, маці — па нараджэнні Ладуцька, настаўніца малодшых класаў. Выхаваннем Алеся займалася старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла[3]. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, сярэднюю скончыў у Пухавічах.
8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выканаўца абавязкаў, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2016 года)[4].
15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, 28 верасня 2017 года — міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[5]. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка»[6].
Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абраны старшынёй пісьменніцкай арганізацыі[9]. Пры старшынстве Алеся Карлюкевіча аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык[10]. Са снежня 2024 года дырэктар выдавецтва «Беларусь»[11].
У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[15].
У час выступлення на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцы 2023 года станоўча ацаніў членства ў арганізацыі прапагандысткі рэжыму ЛукашэнкіЛюдмілы Гладкай: «смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў»[16].
Узнагароды
Прэмія Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
Літаратурная прэмія «Залаты купідон».
Расійская літаратурная прэмія імя Валянціна Пікуля.
↑ абКарлюкевич: книга "Наш Президент" позволяет по-новому взглянуть на историю суверенной Беларуси(руск.)(нявызн.) ?. belta.by (20 студзеня 2025). — «"Эти эмоции помогут вам вооружиться другим зрением и увидеть, каких трудов стоит построить страну, как во многом это зависит от личности и какие этапы должна пройти личность, которая во главе этих трудов", — отметил председатель Союза писателей Беларуси.» Праверана 24 студзеня 2025.
↑Стартовый тираж распродан! В Минске презентовали книгу "Наш Президент"(руск.). news.by (20 студзеня 2025). — «Александр Радьков, соавтор книги "Наш Президент":
"Потенциал этой личности не иссякаем. И это в книге тоже есть. Тут, как мы уходили от пропасти, как формировали экономику, как Президент мучительно переживал, когда оставалось муки на три дня. И как волевыми качествами выводил из этой ситуации, как нам было договариваться с соседями, противостоять вызовам со стороны оппозиции, западному влиянию спецслужб, как надо было выходить с автоматом, потому что цели-то у всех разные. Наша страна привлекательна, перспективна. Для того чтобы сохранить эту идентичность, сохранить наш добробыт, сохранить страну, нужны волевые качества. Надо иногда и с автоматом выйти. Иначе как ты докажешь, что ты за свою страну, за свой народ, и как тогда за тобой этот народ пойдет?"» Праверана 24 студзеня 2025.