Даўжані
Даўжа́ні[1] (трансліт.: Daŭžani, руск.: Довжани) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета. ГісторыяУ 1868 годзе вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 9 двароў, 81 жыхар. У 1904 годзе у вёсцы 187 жыхароў, у 1908 годзе — 151 жыхар. У 1921 годзе вёска гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 35 двароў, 117 жыхароў. У 1931 годзе 38 двароў, 203 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе 31 двор, 92 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў верасні 1943 года вёска спалена гітлераўцамі (31 двор), 92 жыхары забітыя, але пасля вайны адноўлена. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Кутузава. З 1954 года вёска ў складзе калгаса імя Сталіна, з 9 лістапада 1961 года — калгаса імя Леніна (з 1988 года цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 года — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі). Насельніцтва
ІнфраструктураЖывёлагадоўчая ферма. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia