Калінаўка (Мядзельскі раён)
Калі́наўка[1] (трансліт.: Kalinaŭka, руск.: Калиновка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета. ГісторыяУ 1770 годзе вёска Мядзельскага староства Віленскага ваяводства. У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, побач быў аднайменны засценак Калінаўка (з 1940-х вядомы як вёска Сівыя). У 1904 годзе ў вёсцы працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў. З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 21 мая 1951 года ў Лук’янаўскім, з 1952 года — Сваткаўскім сельсаветах, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1948 годзе створаны калгас імя Калініна. У 1951—1952 гадах вёска — цэнтр узбуйненага калгаса з той жа назвай (3 вёскі), з 1952 года ў калгасе імя Молатава, які 30 ліпеня 1957 года перайменаваны ў калгас «Зара», з 1988 года ў калгасе імя Леніна (цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — Сваткі). Насельніцтва
ІнфраструктураМагазін, жывёлагадоўчая ферма. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia