Дзень вышыванкі ў Беларусі
|
Дзень вышыванкі ў Беларусі — свята беларускай вышыванкі, якое прайшло эвалюцыю ад грамадскай ініцыятывы да прызнання на дзяржаўным узроўні, дало старт папулярызацыі традыцыйных сімвалаў, мовы і культуры Беларусі і займела міжнародны розгалас[1][2]. Дзясяткі буйных беларускіх кампаній пачалі выкарыстоўваць нацыянальныя матывы на сваёй прадукцыі і ў рэкламе[3], а Дзень вышыванкі пачалі адзначаць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах[4].
Гісторыя
5 кастрычніка 2014 у Мінску адбыўся першы «Дзень вышыванкі» ў фармаце фэсту беларускай культуры. Гэта была ініцыятыва Symbal.by і «Арт Сядзібы», канцэпцыю і фармат якой распрацаваў грамадскі актывіст і культурны менеджар Мікіта Броўка[5]. Удзел прынялі 15 майстроў, якія працуюць у розных кірунках — ад класічнай вышыўкі да лічбавай расфарбоўкі тканіны. Цягам 7 гадзін прастору «ДК» на вуліцы Талбухіна наведалі каля 1500 чалавек[6][7][8].
13 снежня 2014 года ў Палацы мастацтва адбыўся другі Дзень вышыванкі. На ім працавала выстаўка традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў[9]. У канферэнц-зале праходзілі майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў[10]. Падзея сабрала ў адным месцы некалькі дзясяткаў вытворцаў беларускіх вырабаў, мастакоў і музыкаў[11][12].
Наступны Дзень вышыванкі зладзіла 22 снежня 2014 года культурная пляцоўка «Беларуская прастора» ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна пад дэвізам «Віншуем па-беларуску». Там выступілі беларускія музыкі Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Зміцер Вайцюшкевіч, Генадзь Аўсяннікаў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Бартосік, Серж Мінскевіч, Валярына Кустава, Леанід Дранько-Майсюк, Алёна Масла і іншыя[13].
18 студзень 2015 года Дзень вышыванкі адбыўся ў Бабруйску. Яго арганізавалі майстрыха народнага адзення Юлія Літвінава і архітэктар, дудар Зміцер Мурашка са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Народныя майстры Наста і Вячаслаў Шпілеўскія, Васіль Падабед, Зінаіда Рынкова, Любоў Гарбар, Валянціна Нікіціна паказалі гледачам вырабы з металу, саломкі, паперы, нітак і тканіны. Музыка Пётра Клюёў прэзентаваў «вышымайкі» і іншыя сучасныя рэчы, зробленыя з нацыянальным каларытам[14].
У студзені 2015 года «Арт Сядзіба» запусціла школу для маладых, актыўных і творчых людзей ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў, якія хочуць рабіць яскравыя арт-праекты і мяняць сваю краіну да лепшага, як «Дзень вышыванкі» ці «Беларускаястужка»[15].
20 лютага 2015 года «Дзень вышыванкі і роднай мовы» правялі ў ліцэі БДУ[16].
6 чэрвеня 2015 года Дзень вышыванкі адбыўся ў Русінах пад Баранавічамі. У ім прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Адбыліся выступы аб гісторыі вышыўкі, сімвалах, прайшла выстаўка ручнікоў і паказ фільму пра вышыванку, старых фотаздымкаў беларусаў у нацыянальных строях[17].
У студзені 2016 года Савет міністраў пастановай № 51 зацвердзіў план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Году культуры, у які ўпершыню ў гісторыі Беларусі ўключылі «Дзень вышыванкі»[18].
У чэрвені 2016 года афіцыйна стала вядома, што ў Беларусі «Дзень вышыванкі» будуць святкаваць на дзяржаўным узроўні штогод 2 ліпеня напярэдадні афіцыйнага свята Дня Незалежнасці. Арганізатарамі будуць БРСМ, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам[19].
2 ліпеня 2016 года ў цэнтры Мінску ўпершыню афіцыйна адзначылі «Дзень вышыванкі». У праграме былі дэфіле «Пад сцягам з вышыванкай», раздача стужак з народным арнаментам, дэфіле ў касцюмах з вышыўкай і эстрадны канцэрт[20][21][22][23][24][25].
Пасля гэтага «Дзень вышыванкі» пачалі актыўна адзначаць у рэгіёнах[26][27][28][29][30].
25 чэрвеня 2017 года на запрашэнне міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея кіраўнікі дыпламатычных місій разам са сваімі сем’ямі прынялі ўдзел у свяце «Дзень беларускай вышыванкі»[31].
10 верасня 2017 года ў Гродна прайшоў «Фэст вышыванкі» з выстаўкай-кірмашом, лекцыямі, выступамі дзеячаў культуры[32].
2 ліпеня 2018 года БРСМ разам з Міністэрствам культуры правялі чарговы «Дзень вышыванкі» — каля Палаца спорту працаваў фуд-корт «Беларуская карчма». Асноўнай часткай свята стаў паказ дызайнерскай вопраткі ў нацыянальным стылі. У вячэрняй праграме былі "Disco-folk «Вышыванка. BY»[33][34].
3 ліпеня 2019 года «Дзень вышыванкі» адзначалі ў забаўляльным цэнтры «Сонечная даліна». Там арганізавалі салон беларускага арнаменту, рухомая пляцоўка, фотавыстава, канцэртная праграма і іншае[35].
2 ліпеня 2020 года перад Палацам спорту ў Мінску ізноў адзначалі «Дзень вышыванкі»[36][37].
2 ліпеня 2022 года «Дзень вышыванкі» прайшоў у Віцебску[38], а таксама ў іншых беларускіх гарадах[39][40][41].
Рэакцыі
Альгерд Бахарэвіч, беларускі пісьменнік і перакладчык:
Здаецца, перадусім трыумф вышыванкі значыць, што ўсё было дарэмна. Мы прапалі. Вышываначная Беларусь зноў перамагла Беларусь еўрапейскую. Мы вярнуліся туды, дзе былі. Да Беларусі льняной, жытнёвай, баравой, а таксама баваўнянай, саматканай, паркалёвай, пладова-ягаднай і сінтэпонавай. Быць беларусамі без вышыванкі не атрымліваецца… Проста беларусам, без вышыванкі, быць нецікава. Беларускасць трэба насіць на сабе. І зашпільваць на ўсе гузікі[42].
Мар’яна Мікалаева, начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі:
Вышыванка з’яўляецца «візітоўкай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі», яна стане агульнай мастацкай дамінантай шэрагу культурных мерапрыемстваў[43].
Юры Дракахруст, журналіст і палітычны аглядальнік:
Многія, прызнаю, у тым ліку і я, выказвалі вялікія сумневы ў тым, што гэта кампанія надта пашырыцца за межы кола палітызаванай моладзі, для якой вышыванкі былі фактычна псеўданімам бел-чырвона-белага сцяга. Прызнаю — скептыкі памыляліся. Прынамсі, да пэўнай ступені. Паказнікам гэтага стала з’яўленьне ў вышыванках знакавых асоб — музыкаў, спартоўцаў, фотамадэляў, яны сталі з’яўляцца на календарах, у рэкламе. Але што вельмі важна — моду падхапіла, акцэптавала ўлада[44].
Дзмітрый Варанюк, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:
Дзень вышыванкі ўжо стаў традыцыяй суверэннай Беларусі. Апранаючы вышыванку, мы злучаем сябе з пакаленнямі нашых продкаў, якія марылі пра светлую, мірную і прыгожую Беларусь. Сёння яна ў нас ёсць. І задача сучаснай моладзі — усё гэта прымножыць[45].
Віталь Портнікаў, украінскі журналіст і публіцыст:
У Беларусі ўпершыню на афіцыйным узроўні адзначылі Дзень вышыванкі — мабыць, першае свята, якое не выклікала ніякага антаганізму ў беларускім грамадстве, якое дазволіла апрануцца ў аднолькавую вопратку і адэптам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і самым заўзятым апазіцыянерам[46].
Сяргей Шыпценка, журналіст ИА Regnum:
«Вышыванкавая» апантанасць дзяржагітпрапа Беларусі, асабліва яскрава праяўленая падчас святкавання «Дня Незалежнасці» 2-3 ліпеня, з’яўляецца рэалізацыяй сцэнара, распрацаванага заходнімі куратарамі нацыяналістаў. Млявае шанаванне «вышываначнікаў» магло б і не адбыцца, калі б «дзяржаўныя ідэолагі» постсавецкай Беларусі дзейнічалі ў цвярозым розуме і цвёрдай памяці[47].
Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:
Кожны з нас павінен узяць на сябе абавязанні хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове[48]. Для мяне асабіста гэты дзень — цудоўная нагода зноў адчуць неразрыўную сувязь з нашымі продкамі — беларусамі, якія стагоддзямі жылі на гэтай зямлі і ў святочныя дні насілі традыцыйныя вышыванкі[49].
Васіль Чэрнік, намеснік міністра культуры Беларусі:
З’яўленню Дня вышыванкі папярэднічала назапашванне ў грамадстве інфармацыі пра вытокі, ведаў у галіне народнай творчасці, нацыянальных рамёстваў… Сёння аўтэнтычнае ўспрымаецца як сучаснае, расце цікавасць моладзі да нацыянальных традыцый, адзначыў ён. Беларуская культура багатая, разнастайная. Дзень вышыванкі — мерапрыемства, якое добра ўпісаўся ў святкаванне Дня Незалежнасці[50].
Крыніцы
- ↑ Дымаў, Філіп. Яшчэ нядаўна і ў Беларусі з размахам святкавалі Дзень вышыванкі — паглядзіце, як гэта было (бел.). Новы Час (19 мая 2024). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Адметныя. Той самы мінчанін, які завёў моду на вышымайкі (руск.). citydog.io. Праверана 27 красавіка 2025.
- ↑ Ат. «Эфэкт вышыванкі» — дзьве траціны кампаніяў хочуць беларусізаваць сваю рэкляму (бел.). Радыё Свабода (29 сакавіка 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Аксана Шэлест, Павaл Казанецкі. Беларуская грамадзянская супольнасць 2015-2021: ад стабільнага развіцця да новых выклікаў. — Варшава, 2022.
- ↑ Свабода, Радыё. Урад загадаў БРСМ правесьці «Дзень вышыванкі» (бел.). Радыё Свабода (27 студзеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Дзень вышыванкі — ўпершыню ў Беларусі. Як гэта было? (ФОТА) (бел.). Радыё Свабода. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Менск пераапрануўся ў вышыванкі (бел.). Радыё Свабода (6 кастрычніка 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Арт Сядзіба: Мы робім з вышыванкі поп-прадукт (бел.). Радыё Свабода (6 кастрычніка 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Что и почем продавали на «Дні вышыванкі» (руск.). citydog.io. Праверана 27 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. У Менску адбываецца Дзень вышыванкі (twitter-трансьляцыя) (бел.). Радыё Свабода (13 снежня 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Аншляг на «Дзень вышыванкі» (бел.). Радыё Свабода (13 снежня 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ «Дзень вышыванкі» у Менску (бел.) (13 снежня 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Ужо сёньня, 22 сьнежня: Дзень віншаванкі з Вольскім, Вайцюшкевічам і Бартосікам у «Культурнай прасторы» (бел.). Радыё Свабода (21 снежня 2014). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Дзень вышыванкі ў Бабруйску ВІДЭА (бел.). Радыё Свабода (19 студзеня 2015). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Арт Сядзіба стварае ўласную школу, у якой навучыць ладзіць Дні вышыванкі (бел.). Радыё Свабода (27 студзеня 2015). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. «Пазнач сябе беларусам» — у Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце (бел.). Радыё Свабода (19 лютага 2015). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Пд. Пад Баранавічамі адбыўся фэст беларускай вышыванкі ФОТА (бел.). Радыё Свабода (6 чэрвеня 2015). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Постановления Совета Министров (англ.). www.government.by. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. У Беларусі зьявіцца афіцыйны Дзень вышыванкі (бел.). Радыё Свабода (27 чэрвеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Дзень вышыванкі ад БРСМ у Менску (19 фота) (бел.). Радыё Свабода (2 ліпеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. У Менску адбываецца Дзень вышыванкі. Жывая трансьляцыя (бел.). Радыё Свабода (2 ліпеня 2017). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Дзень вышыванкі ФОТАРЭПАРТАЖ (бел.). Радыё Свабода. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Дзяржаўны Дзень вышыванкі (бел.) (2 ліпеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ ДЕРЖАНОВИЧ, Виктория. «Атмосфера просто класс!» Посмотрите, как в Минске отметили День вышиванки (много фото) (руск.) (нявызн.) ?. www.sb.by (4 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ В Минске впервые прошел День вышиванки (руск.). BBC News Русская служба. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ День вышиванки в регионах Беларуси пройдет с учетом местных традиций (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (26 чэрвеня 2019). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Белорусы отметили День вышиванки концертами и ярмарками (руск.) (нявызн.) ?. Mir24. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ На Волковыщине отпраздновали День вышиванки (+ Видео) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"(нявызн.). volkovysknews.by. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ В Бресте ярким молодежным флешмобом отметили «Дзень вышыванкі» (руск.). onlinebrest.by. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Арт-парад «Дзень вышыванкі» в Бресте: кто смотрелся всех модней? (руск.) (нявызн.) ?. 1prof (25 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў свяце “Дзень беларускай вышыванкі” - Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (нявызн.). mfa.gov.by. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Аа. У Горадні 10 верасьня пройдзе «Фэст вышыванкі» (бел.). Радыё Свабода (7 верасня 2017). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ БРСМ зладзіла чарговы Дзень вышыванкі. Фотарэпартаж (бел.). Радыё Свабода (2 ліпеня 2018). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ «Хочется почувствовать себя на самом деле белорусом»: как Минск отмечает День вышиванки (нявызн.). ctv.by. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Конкурсы, рукоделие, много орнамента: "Дзень вышыванкi" пройдет 3 июля в Минске (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (2 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. У цэнтры Менску праходзіць афіцыйны Дзень вышыванкі. ВІДЭА (бел.). Радыё Свабода (2 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ В Беларуси отмечают день вышиванки (руск.). Российская газета (2 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Забег с валенками, мастер-класс по плетению соломенного паука: в Витебске прошел праздник вышиванки (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (2 ліпеня 2022). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ От Витебска до Бреста - в каждом уголке Беларуси проходят торжества и гуляния в День Независимости (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (3 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Велопробегом отметят в Бресте День вышиванки (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (1 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ "Дзень вышыванкі" в Витебской области: мастер-классы по народным ремеслам, селфи и боди-арт (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (2 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Альгерд Бахарэвіч: Ганаровая вешалка (нявызн.). budzma.org. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. У Беларусі зьявіцца афіцыйны Дзень вышыванкі (бел.). Радыё Свабода (27 чэрвеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Дракахруст, Юры. Хто і чаму апранае вышыванкі ў Беларусі? (бел.). Радыё Свабода (29 чэрвеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ ДЕРЖАНОВИЧ, Виктория. «Атмосфера просто класс!» Посмотрите, как в Минске отметили День вышиванки (много фото) (руск.) (нявызн.) ?. www.sb.by (4 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. Дзень вышыванкі: час гульні ў БССР падыходзіць да канца (бел.). Радыё Свабода (4 ліпеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Сергей Шиптенко: Вышиваночное безумие в лимитрофном угаре Аналитика (нявызн.). ross-bel.ru. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. «Хадзіць часьцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове», — Макей (бел.). Радыё Свабода (5 ліпеня 2019). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Владимир Макей: Все вместе мы продолжим укреплять независимость Беларуси | Новости Беларуси|БелТА (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (3 ліпеня 2020). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Аутентичное становится все более популярным - Черник (руск.) (нявызн.) ?. belta.by (8 ліпеня 2016). Праверана 26 красавіка 2025.