Зміцер Бартосік
Зміцер Бартосік (нар. 1969, Рыбінск, Яраслаўская вобласць) — беларускі бард, пісьменнік. Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў Рыбінску (Расія). У школу пайшоў у казахстанскім Усць-Каменагорску. Працягнуў вучобу ў расійскім Горкім. У 1979 годзе сям’я пераехала ў беларускі Гомель, калі ён быў трэцякласнікам. З 13 год авалодаў гітарай, вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы. Бацькі Зміцера былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — актрыса. Мае трох дзяцей. Літаратурная творчасцьУ 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет». У кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2016) няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі ў канцы жыцця. Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя[1]. Аўтар кнігі «Клініка кітайскага дантыста» (2018) адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры. Ён знаходзіць сляды француза Гіёма Апалінэра ў Беларусі і беларуса Аляксандра Рыпінскага ў лонданскім Тотэнхэме, расказвае кур’ёзныя, страшныя, смешныя гісторыі пра Уладзіміра Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў, апавядае пра даўно зніклы Менск. Дыскаграфія
Прэміі і ўзнагародыАтрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia