Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаценка
Дзмітрый Ігнаценка (нар. 1 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лясгаса». Клубная кар’ераКар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года гуляў за дубль. 13 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў матчы супраць «Нафтана», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. У канцы сезона стаў трывала выходзіць у стартавым складзе гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гамяльчан. У верасні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4], аднак з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі, а сезон 2017 увогуле поўнасцю прапусціў. Толькі ў ліпені 2018 года зноў стаў з’яўляцца ў складзе. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Сезон 2019 пачынаў у дублі «Гомеля», пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2019 года, пасля таго як «Гомель» чарговы раз выбыў у Першую лігу, падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года перайшоў у мазырскую «Славію»[7]. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8]. У 2022 годзе быў іграком ратацыі. Па заканчэнні сезона пакінуў «Славію»[9] і з-за траўм завяршыў прафесійную кар’еру[10]. У ліпені 2023 года ў якасці аматара далучыўся да гомельскага «Лясгаса» з Другой лігі. Міжнародная кар’ераГуляў за зборную Беларусі да 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (0:1). Усяго правёў 13 матчаў за зборную, у асноўным на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia