Дзмітрый Васілевіч Наліўкін
Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін[9] (руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин; 13 (25) жніўня 1889 — 3 сакавіка 1982) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968)[9], ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943). БіяграфіяНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР. Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года[9][10]. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[10]. Навуковая дзейнасцьД. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[10]. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР[10]. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[10]. Сярод апублікаванага:
Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША[10]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia