Дзмітрый Васілевіч Чыстабаеў
Дзмітрый Чыстабаеў (нар. 23 снежня 1986) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні расійскага клуба «Данскія Казакі — ПФУ» з Таганрога і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. БіяграфіяВыхаванец бабруйскай гандбольнай школы, пасля вучобы ў мінскім РВАР трапіў у склад СКА. У 2011 перайшоў у іспанскі клуб «Кангас», якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён. З 2012 года гуляў за расійскі клуб «Пермскія мядзведзі». У першай палове 2016 года выступаў за венгерскі «Вац» разам з іншым беларускім гандбалістам — Алегам Астрашапкіным, а ўлетку 2016 года далучыўся да турэцкага клуба «Гёзтэпэ». Пасля гуляў за іншы турэцкі клуб «Нілюфер», у 2018 годзе вярнуўся ў «Пермскія мядзведзі». У 2020 годзе папоўніў склад «Данскіх Казакаў — ПФУ». Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2006 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2013 і 2015, чэмпіянату Еўропы 2014. Статыстыка
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia