Дзмітрый Юр’евіч Камышык
Дзмітрый Камы́шык (нар. 1 мая 1990, Мінск, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні мінскага СКА і нацыянальнай зборнай Беларусі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Чэмпіён Беларусі 2014, 2015 і 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2014, 2015 і 2016, сярэбраны прызёр SEHA-лігі 2014 і 2015[2]. Клубная кар’ераВыступаў за «Аркатрон» (Мінск), «Дынама» (Мінск), СКА Мінск. У чэрвені 2013 года перайшоў у БГК імя Мяшкова[2]. У чэрвені 2016 года трапіў у аварыю і атрымаў сур’ёзныя траўмы, аднаўленне гандбаліста заняла працяглы час. У маі 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 121 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 269 мячоў[3]. У верасні 2018 года, аднавіўшыся ад траўмы, трапіў у заяўку мінскага СКА[4]. У лютым 2020 года перайшоў у санкт-пецярбургскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж года вярнуўся ў СКА[6]. Статыстыка
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia