Казімір Казіміравіч Катлінскі
Казімір Катлінскі (нар. 12 красавіка 1974) — беларускі гандбаліст, варатар. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, цяпер працуе галоўным трэнерам польскага клуба «Астровія». БіяграфіяПачынаў кар’еру ў мінскім СКА, з якім стаў чэмпіёнам краіны, гуляў таксама за СКІФ. Пазней пераехаў у Польшчу, дзе гуляў за клубы «Бяла Падляска», «Хробры», «Медзь», «Вівэ», «Ольштын», «Повен», а таксама французскі «Ганьі». У 2010 годзе атрымаў грамадзянства Польшчы. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь і адзін год выступаў за «Вікторыю-Рэгію», пасля чаго завяршыў кар’еру. Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 1994 года, але у 2000-х гадах не выклікаўся ў зборную. У 2011 годзе вярнуўся ў каманду, гуляў за зборную на чэмпіянаце свету 2013 і чэмпіянаце Еўропы 2014. З 2014 года працаваў галоўным трэнерам магілёўскага клуба «Машэка». У 2017 годзе адправіўся ў Польшчу і ўзначаліў клуб другога дывізіёна «Астровія»[1]. Статыстыка
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia