Міхаіл Віктаравіч Няжура
Міхаіл Няжура (нар. 9 снежня 1980) — былы беларускі гандбаліст, лінейны. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяПачынаў кар'еру ў мінскім «Аркатроне», разам з якім стаў чэмпіёнам краіны, пасля чаго пераехаў у італьянскі клуб «Канверсана», гуляў таксама за славенскі «Трыма». У 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да складу новаўтворанага мінскага «Дынама». У 2012 гуляў за расійскую «Няву», пазней гуляў у Беларусі за «Вікторыю-Рэгію» і «Гомель». Улетку 2015 года перайшоў у румынскі клуб «Патайса», але неўзабаве разарваў кантракт і завяршыў прафесійную кар'еру[1]. Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2001 года. Пасля 2004 года перастаў выклікацца ў зборную, вярнуўся ў склад у 2011 годзе. Выступаў у складзе зборнай на чэмпіянатах свету 2013 і 2015, чэмпіянаце Еўропы 2014. Пасля сусветнага першынства 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар'еры ў зборнай. Статыстыка
ЗноскіСпасылкіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia