Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч
Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск». У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4]. У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8]. У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10]. Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12]. У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду[14]. Міжнародная кар’ераЗгуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі. Трэнерская кар’ераУ чэрвені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб рагачоўскага «Макслайна»[15], дзе працаваў да канца сезона 2022. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia