Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба
Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянер. Камандзір АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Палкоўнік міліцыі. БіяграфіяНарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1]. Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленні былі байцы вільнюскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2]. З 1993 года ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск. У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4]. У маі 2016 года прызначаны камандзірам АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Кіраваў разгонамі акцый апазіцыі. Са студзеня 2025 года старшыня Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Узнагароды
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін2 кастрычніка 2020 года Балаба быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Мінску за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы АМАП у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Таксама восенню 2020 года Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя спісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швейцарыя[12][13]. З 2 кастрычніка 2020 года Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за ўдзел у дзеяннях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір мінскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой збівалі і затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асоб у сталіцы, а таксама нясуць адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі[14][15][16]. Сям’я
У сакавіку 2021 года Арцём Балаба быў занесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін[18]. У студзені 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць Арцёма і Максіма Балаб, а таксама супраць Вольгі Маршаловіч, жонкі Дзмітрыя Балабы[19]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia