Дзмітрый Юр’евіч Ціхаміраў
Дзмітрый Ціхаміраў (нар. 21 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша». Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Мінска». 5 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (1:2). У ліпені 2019 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў падрыхтоўку да сезона ў складзе «Мінска»[3], аднак неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», якая ў лютым узяла нападніка ў арэнду[4]. У складзе пінскай каманды звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2020 года пакінуў «Хвалю»[5] і неўзабаве стаў іграком «Оршы»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў аршанскі клуб і адправіўся служыць у армію. У пачатку 2022 года зноў далучыўся да «Оршы»[7], аднак у красавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У жніўні 2023 года далучыўся да «Слоніма-2017»[8]. У лютым 2024 года вярнуўся ў «Оршу»[9]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia