Дзягелец
Дзя́гелец[1] (трансліт.: Dziahieliec, руск.: Дягелец) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Здзітаўскага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУзгадваецца ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары войтаўства Блудзенскага. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці, хлебазапасны магазін. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства. Польшчы. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР, ва Углянскім, з 23 мая 1940 года — у Машковіцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 годзе жыхары вёсак Дзягелец, Машковічы, Шылінок, Шылін аб'яднаны ў калгас імя Свярдлова, які ў 1959 годзе быў далучаны да саўгаса «Прамень», з 1963 года на тэрыторыі племсаўгаса «Земляроб». З 16 ліпеня 1954 года ў Міжлескім сельсавеце. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў складзе Углянскага сельсавета[2]. З 18 студзеня 1988 года ў Здзітаўскім сельсавеце. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2 паралельных, шчыльна забудаваных вуліц, арыентаваных з поўдня на паўночны ўсход, злучаных у паўночнай частцы кароткай вуліцай (перад развілкай аўтадарог на Угляны і Здзітава). Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia