Андрэй Анатолевіч Рагазенка
Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 13 ліпеня 1997, Кахул, Малдова) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка (бацька Андрэя)[2]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава. У складзе каманды БКМ-РДВАР стаў пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2013/14[3]. У 2015—2021 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую (2015—2017), рэзервовую (2017—2019) і асноўную каманду, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2021/22 выступаў за казахскі клуб «Барсы-Атыраў», з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана[4], а ў сезоне 2022/23 — за расійскі клуб «Дынама» (Уладзівасток)[5]. У жніўні 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[6][7]. Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Беларусі-2023, быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[8][9]. У студзені 2024 года перайшоў у клуб «Тэмп-СУМЗ» з Рэўды, з якім стаў бронзавым прызёрам расійскай Суперлігі[10]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[11], у снежні перайшоў у клуб «Тамбоў»[12]. Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (з 2018) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[13]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia