Максім Іванавіч Лютыч
Максім Іванавіч Лютыч (нар. 1 красавіка 1997, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступаў за зборную Беларусі. БіяграфіяПачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава. У 2015—2020 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У ліпені 2020 года пакінуў «Цмокаў» і перашоў у яраслаўскі «Буравеснік», але правёў там толькі 6 афіцыйных матчаў. У тым жа годзе далучыўся да клуба «Гродна-93»[3]. У кастрычніку 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[4]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў БК «Мінск»[5]. Прызнаны лепшым цэнтравым Кубка Беларусі-2024[6]. У снежні 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Металург» (Магнітагорск)[7]. Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (2019—2020) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[8], у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[9][10]. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[11]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia