Кшыштаф Камэда
Кшы́штаф Камэ́да (Krzysztof Komeda, сапраўднае прозвішча Trzciński, 27 красавіка 1931, Познань — 23 красавіка 1969, Варшава) — польскі піяніст і кампазітар, які лічыцца родапачынальнікам нацыянальнай школы джаза. Напісаў музыку да 70 фільмаў. Біяграфія![]() Па адукацыі — оталарынголаг. Першая вядомасць да яго прыйшла на Першым джазавым фестывалі ў Сопаце ў 1956 годзе. У 1956-1962 гадах паспяхова ўдзельнічаў у музычных фестывалях у Маскве, Грэноблі і Парыжы. Сапраўдны поспех яму прынёс альбом Astigmatic (1965) і музыка, напісаная да фільмаў Рамана Паланскі, — «Нож у вадзе», «Тупік», «Танец вампіраў». Іншыя працы — Перапынены палёт (1964). З 1968 года жыў у Лос-Анджэлесе, дзе пісаў музыку да фільмаў «Дзіця Размары» Рамана Паланскі і «Бунт» База Куліка. У снежні таго ж года, вяртаючыся дмаоў у кампаніі пісьменніка Марака Хласкі ў стане алкагольнага ап'янення, ён быў выпадкова спіхнуты ўніз па схіле, зваліўся, атрымаў цяжкае страсенне мозгу і неўзабаве трапіў у кому. Быў аперыраваны ў Варшаве, але памёр. ПамяцьУ Слупску штогод праводзіцца фестываль джазавых кампазітараў памяці Кшыштафа Камэды. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia