Доўгавічы
До́ўгавічы[1] (трансліт.: Doŭhavičy, руск.: Долговичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў[2], за 80 км ад Магілёва[2], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы[2], каля левага берага ракі Кашанка. ГісторыяУ 1635 годзе сяло ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. Працаваў млын, мелася карчма. У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе 86 двароў, 466 жыхароў. У 1848 годзе 93 двары, драўляная царква. У 1870 годзе адкрыта школа, у якой у 1889 годзе навучаліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1886 годзе 73 двары, 487 жыхароў, цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета. Насельніцтва займалася земляробствам і сталярным промыслам. У 1897 годзе 113 двароў, 722 жыхары, 2 млыны, школа, царква, багадзельня, карчма, 2 разы ў год праводзіліся таржкі. У 1909 годзе 135 двароў, 727 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена у студзені 1918 года. У 1924 годзе адкрыта школа 1-ай ступені, у якой у 1925 годзе было 87 вучняў. У 1926 годзе 156 двароў, 882 жыхары. У 1930 годзе арганізавана камуна. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана гітлераўцамі. Да 2017 года вёска з’яўлялася цэнтрам Доўгавіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia