Рэмества
Рэмества (трансліт.: Remiestva, руск.: Ремество) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета. Да 2011 года пад назвай Рэместава[1]. Яшчэ адна ранейшая форма — Рэмістава. НазваАд назвы ракі Рэмества (варыянты Рамяствянка, Раміствянка, Рэмістава[2]). Вытворныя варыянты тыпу «Рамяствянка» (рус. Ремествянка) паказваюць на пярвейшую назоўную аснову Рэмест(а)в-. Назва параўноўваецца з прускім тапонімам Ramestow (Ramesto, Ramstho), у якім вылучаецца корань Ram- (ад балцкага *ramas «спакойны») і пашыральнік -st-[3] (вядомы таксама ў балцкай гідраніміі на ўсходзе: рэкі Нераста на Павоччы, Абеста на Падзесенні[4]). Апроч элементаў Ram-, -st-, у назве вылучаецца канцавы элемент, блізкі літоўскаму гідранімічнаму пашыральніку -uva, латышскаму -ava[5], як у балцкіх гідронімах Масква́, Смядва́, Пратва́ на Верхнім Павоччы. Ён шырока ўжываецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні[6]. Прысутнасць двух пашыральнікаў у адной воднай назве рэдка, але сустракаецца. Той жа пашыральнік -st- разам з яшчэ адным пашыральнікам -rn- у назве падзвінскага возера Абстэрна (Ab-, -st-, -rn-). Для яго вядомая і карацейшая назва Обста (< *Ab-ist-a), што перагукаецца з назвай суседняга возера Набіста (< *N(e)-ab-ist-a). Фанетычна аформлены як -eiv- той жа, што і ў назве Рэмества, пашыральнік -v-[7] таксама ў гідроніме Рублейва[8] (адзін з апошніх прытокаў Сажа[9], паблізу яго вусця, насупраць Лоева). У ім корань Rub- / Raub- (як у назве ракі Рубіж цераз Дняпро недалёка ад Рублейвы[10], у літоўскім гідроніме Raub-ed-a[11]) пашыраны двума пашыральнікамі: -l- (як у гідронімах Зецела, Скідзела) і -eiv- (як у назве дзесенскай ракі *Сігейва > Сігайвіна[12]). Назва Рэмества значыла «Спакойная (рака)». На Рэместве адзначаецца гідранімічны комплекс з трох рэчак-прытокаў з найімаверней перакладнымі назвамі Каменка, Глінка, Пясочня (ад назваў яе прытокаў і тапонімы Каменка, Глінне, Пясочня), якія даўней, магчыма, мелі балцкае моўнае афармлене (як Стабна, Молінка, Жыздра). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia