Дрыколле
Дрыко́лле[1] (трансліт.: Drykollie, руск.: Дриколье) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 5 км на паўночны захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель. ГісторыяУ 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе дзяржаўнага маёнтка Лужасна. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска пры возеры Дрыкольскае ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска адносілася да Шалыгінскага сельскага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шалыгінскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Галубава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі ў лютым 1944 года спалілі 5 двароў і загубілі 7 жыхароў. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 2000 годзе ў складзе калгаса «Прызыў» (цэнтр — вёска Мазалава). Насельніцтва
Памятныя мясціны
Вядомыя ўраджэнцы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia