Дыега Гадзін

Футбол
Дыега Гадзін
Агульная інфармацыя
Мянушка el Faraón
Нарадзіўся 16 лютага 1986(1986-02-16)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см[4]
Вага 78 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Сера[d] 63 (6)
2006—2007 Насьяналь Мантэвідэа 26 (0)
2007—2010 Вільярэал 91 (4)
2010—2019 Ньюэлс Олд Бойз 277 (17)
2019—2020 Інтэрнацыянале 23 (1)
2020—2022 Кальяры 39 (1)
2022 Атлетыку Мінейру 1 (0)
2022—2023 Велес Сарсфілд[d] 18 (1)
2024 Q8343694? 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыега Раберта Гадзін Леаль (ісп.: Diego Roberto Godín Leal; нар. 16 лютага 1986, Расарыа, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая. Хуткі абаронца, які спалучаў у сабе наяўнасць добрай фізічнай падрыхтоўкі з магчымасцю добра валодаць мячом.

Кар’ера

Клубная

Дыега Гадзін у форме зборнай Уругвая падчас гульні ў Аўстрыі (2014 год)

У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе, дзякуючы выступам за клуб «Сера», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Сера», быў асноўным іграком абароны каманды. На працягу сезона 2006—2007 гадоў абараняў колеры ўругвайскага гранду «Насьяналь».

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Вільярэаль», у склад якога далучыўся ў жніўні 2007 года. У новым клубе правёў наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы «Вільярэале» таксама пераважна выходзіў на поле ў аснозным складзе каманды.

У склад клуба «Атлетыка» далучыўся 4 жніўня 2010 года і дэбютаваў за «матраснікаў» у пераможнай сустрэчы на Суперкубак УЕФА, дзе іспанскі клуб быў мацнейшым за італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 2:0. З тых часоў стаў асноўным абаронцам мадрыдцаў і за наступныя гады атрымліваў з камандай перамогу ў Лізе Еўропы, а таксама яшчэ адзін раз у Суперкубку УЕФА. 7 мая 2019 года аб’явіў аб зыходзе з клуба пасля сканчэння сезона 2018/19[5].

Міжнародная

26 кастрычніка 2005 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Уругвая ў таварыскай гульні супраць зборнай Мексікі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Кубка Амерыкі 2007 года ў Венесуэле, чэмпіянату свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і розыгрышу Кубка Амерыкі 2011 года ў Аргенціне, атрымаўшы ў тым годзе тытул кантынентальнага чэмпіёна.

Дасягненні

«Атлетыка»:

«Атлетыку Мінейру»:

Уругвай:

Крыніцы

  1. Diego Godín // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DIEGO ROBERTO GODIN // Argentine Soccer Database
  3. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  4. https://global.espn.com/football/player/_/id/104564 Праверана 21 чэрвеня 2022.
  5. Годин объявил об уходе из «Атлетико» (руск.). championat.com (7 мая 2019).
  6. Real Madrid 2–4 Atlético Madrid (англ.). BBC Sport (15 жніўня 2018).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya