Зборная Мексікі па футболе
Зборная Мексікі па футболе прадстаўляе Мексіку на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1923 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй футбола Мексікі, якая з’яўляецца адным з 41 члена КАНКАКАФ (Паўночнаамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Самая тытулаваная зборная ў КАНКАКАФ. ГісторыяЗборная Мексікі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы. Па прычыне таго, што паўночнаамерыканскі кантынент першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мексіканцы, як правіла, лёгка абыгравалі супернікаў і атрымоўвалі пуцёўку на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мексіка з той жа лёгкасцю прайгравала камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х каманда змагла крыху падвысіць узровень гульні. Мексіканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на развіцці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мексіканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынентаў, удзельнічае ў розных турнірах, такіх як Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі, спрабуючы тым самым павысіць узровень свайго футбола. Мексіканскі чэмпіянат здаўна з’яўляецца самым высокааплатным у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамерыканскія футбалісты. Мексіканскія ж гульцы рэдка пакідаюць межы сваёй краіны і выступаюць як правіла за мексіканскія клубы. Падобная сітуацыя таксама не з’яўляецца плённай для далейшага развіцця мексіканскага футбола. Трэнерамі зборнай часта становяцца замежныя спецыялісты, такія як Бора Мілуцінавіч (Сербія), Рыкарда Лавольпэ (Аргенціна). Мексіка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца каласальнай папулярнасцю, і Мексіка мае стадыён умяшчальнасцю ў 100 000 чалавек (самы знакаміты — стадыён «Ацтэка» у сталіцы краіны). Чэмпіянаты свету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мексіцы. Мексіканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозніваюцца высокай тэхнікай валодання мячом. Тыповай для іх манерай з’яўляецца гульня ў кароткі пас. Акрамя пастаянных выступаў на чэмпіянаце свету, Мексіка з 1993 года пастаянна прымае ўдзел у Кубку Амерыкі, дзе двойчы (у 1993 і 2001) дайшла да фінала. Таксама Мексіка сем разоў прымала ўдзел у Кубку канфедэрацый, у 1999 годзе на сваім полі Мексіка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў Бразіліі з лікам 4:3. У 2012 годзе мексіканская каманда стала чэмпіёнам Алімпіскіх гульняў. Выступы на турнірахЧэмпіянат свету
Чэмпіянат Нацый і Залаты кубак КАНКАКАФ
Кубак Амерыкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia