Ежы Клачоўскі
Ежы Казімеж Клачоўскі (польск.: Jerzy Kazimierz Kłoczowski; 29 снежня 1924[1], Багданы Вельке[d], Мазавецкае ваяводства — 2 снежня 2017[1], Варшава) — польскі гісторык, прафесар гуманітарных навук, сенатар 1-га склікання (1989–1991), старшыня Польскага камітэта ЮНЕСКА (1991–2011). Кавалер ордэна Белага Арла. БіяграфіяПадчас Другой сусветнай вайны змагаўся ў Арміі Краёвай і ўдзельнічаў у Варшаўскім паўстанні, падчас якога страціў правую руку. У 1945–1948 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані і Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. У 1950 годзе атрымаў доктарскую ступень і стаў выкладчыкам Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. У 1967 г. атрымаў вучонае званне дацэнта, а ў 1974 г. — прафесара. Займаўся гісторыяй Польшчы перад падзеламі Рэчы Паспалітай і ХІХ ст., гісторыяй хрысціянства ў Польшчы і гісторыяй рэлігійных ордэнаў, а таксама гісторыяй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На секцыі гісторыі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта ўзначальваў кафедру гісторыі сярэдніх вякоў і кафедру гісторыі польскай культуры, а з 1957 г. узначальваў Інстытут гістарычнай геаграфіі Касцёла ў Польшчы, сузаснавальнікам якога быў. У 1968–1974 гадах быў дэканам гуманітарнага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта[2]. Быў віцэ-старшынёй Міжнароднай камісіі па параўнальнай гісторыі цэркваў, старшынёй Польскай камісіі па параўнальнай гісторыі цэркваў у Камітэце гістарычных навук Польскай акадэміі навук, а таксама куратарам Навуковага гуртка студэнтаў-гісторыкаў Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. У 2000–2004 гадах кіраваў Канвенцыяй Еўрапейскай калегіі польскіх і ўкраінскіх універсітэтаў, затым стаў яе ганаровым старшынёй. У 1956 годзе быў адным з заснавальнікаў Варшаўскага клуба каталіцкай інтэлігенцыі. З 1981 па 1991 год быў членам рады Польскага інстытута хрысціянскай культуры Фонду Яна Паўла ІІ у Рыме. З 1981 года кіраваў працай падраздзялення «Салідарнасці» ва Універсітэце Цэнтральна-Усходняга рэгіёну. Падчас ваеннага становішча супрацоўнічаў з сакрэтнымі структурамі «Салідарнасці». З 1989 па 1990 год узначальваў Грамадзянскі камітэт у Люблінскім раёне. У 1989 годзе быў прызначаны ў Дзяржаўны трыбунал. Праз год на дадатковых выбарах пасля смерці Адама Станоўскага атрымаў мандат сенатара першага тэрміну ў Люблінскім ваяводстве. Засядаў у Сенаце да 1991 году, працаваў у Камітэце па замежных справах, быў членам парламентскага клуба Дэмакратычнага саюзу. Выступіў адным з ініцыятараў стварэння ветэранскай арганізацыі Арміі Краёвай. У 1989–1990 гадах займаў пасаду прэзідэнта Сусветнай асацыяцыі вайскоўцаў Арміі Краёвай у Люблінскім раёне. У 1991 годзе быў сярод ініцыятараў і заснавальнікаў Інстытута Арміі Краёвай у Любліне. Быў членам Асацыяцыі інвалідаў вайны, савета Фонду імя Юзафа Мяноўскага, быў віцэ-старшынёй Польска-ўкраінскага форуму, членам Нацыянальнай рады па справах еўрапейскай інтэграцыі, навуковай рады пры Вялікім канцлеры Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, навуковай рады Інстытута Яна Паўла ІІ Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, сустаршынёй польска-беларускай камісіі па справах школьных падручнікаў, савета Дзяржаўнага музея ў Майданеку, членам-карэспандэнтам (з 1992 г.), а затым правадзейным членам з 2004 г. Польскай акадэміі мастацтваў і навук, ганаровым членам Польскага гістарычнага таварыства (2000 г.) і Collegium Invisibile[3] (2004 г.), членам Познаньскага таварыства сяброў навукі, Варшаўскага навуковага таварыства, Люблінскага навуковага таварыства, Навуковага таварыства Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, Агульнапольскага Грунвальдскага камітэта (1986–1989). У 1991 годзе пераняў кіраўніцтва Таварыствам Інстытута Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Любліне, а ў 2002 годзе стаў дырэктарам Інстытута Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Быў старшынёй Міжнароднай федэрацыі інстытутаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і старшынёй Польскага камітэта ЮНЕСКА (1991–2011), членам Выканаўчай рады ЮНЕСКА, некалькі разоў узначальваў польскую дэлегацыю на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, быў заснавальнікам Польскай рады Еўрапейскага руху. Прыватнае жыццёБыў сынам Яўгенія Клачоўскага, інжынера-аграрніка, памешчыка, уладальніка маёнтка Багданы, і Ірэны, народжанай Ціхоўскай. Брат — дамініканінец Ян Анджэй Клачоўскі. У 1947 г. ажаніўся з Крыстынай, народжанай Манькевіч[4][5] (1925–2012; яе сястра — Ганна Дылёнгава). Дзеці: пісьменнік Пётр Клачоўскі, філосаф Павел Клачоўскі і перакладчык Ян Марыя Клачоўскі[6]. Узнагароды і адзнакіОрдэн Белага Арла (2004), Сярэбраны Крыж Ордэна Virtuti Militari, Рыцарскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы, Крыж Доблесці і Сярэбраны Крыж Заслугі з мячамі[4], украінскі ордэн «За заслугі» трэцяй ступені (2008)[7], статуэтка «Пшаснішскі карыфей» (2004), лаўрэат прэміі польска-ўкраінскага прымірэння, прэміі Фонду Юржыкоўскіх, спецыяльнай прэміі Przegląd Wschodni, прэміі Рэчы Паспалітай і іншае[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia