Ерафей Уладзіміравіч Дабравольскі
Ерафей Уладзіміравіч Дабровольскі (19 лістапада 1903, Шалаёўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 21 красавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-лейтэнант (1945). БіяграфіяБеларус. Нарадзіўся сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў на радзіме. У Чырвонай арміі са снежня 1925 года. Служыў у 98-м стралковым палку 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. Скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1932). З мая 1939 года — памочнік камандзіра па страявой частцы 189-га стралковага палка. Закончыў Вышэйшыя стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу пяхоты «Выстрал» (1940). З лютага 1941 года — старшы памочнік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі штаба 2-й Чырванасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах камандзірам палка, начальнікам штаба, намеснікам камандзіра, камандзірам стралковай дывізіі, корпуса. Войскі 16-га стралковага корпуса на чале з Е. У. Дабравольскім вызначыліся ў студзені 1945 года ў баях на рацэ Вісле: прарвалі абарончы рубеж праціўніка, знішчылі 549 гармат, 123 танкі, 100 самаходных гармат, каля 7160 і ўзялі ў палон 1270 гітлераўцаў. За паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Ерафею Дабравольскаму 6 красавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 20 красавіка таго ж года яму было прысвоена вайсковае званне генерал-лейтэнанта. Пасля вайны ўзначальваў упраўленне аховы ваеннай камендатуры ў Дрэздэне, закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава (1947). Да 1958 года займаў адказныя ваенныя пасады. Жыў у Маскве. Працаваў намеснікам дырэктара вытворчага аб’яднання Міністэрства газавай прамысловасці СССР (1959—1982). Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках. ПамяцьУ гонар Ерафея Дабравольскага названы вуліцы ў Жлобіне і Магілёве. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia