Забойства Муамара КадафіМуамар Кадафі быў забіты 20 кастрычніка 2011 года пасля завяршэння бітвы за Сірт — апошняй бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі. ЗабойстваРаніцай 20 кастрычніка 2011 года атрады Нацыянальнага пераходнага савета Лівіі распачалі чарговы штурм Сірта, у выніку якога ім атрымалася ўзяць горад. Пры спробе вырвацца з абложанага горада Муамар Кадафі быў узяты паўстанцамі ў палон. Як паведамілі прадстаўнікі НАТА, прыкладна ў 08:30 (06:30 па Грынвічы) авіяцыя (самалёты ВПС Францыі) нанесла ўдары па адзінаццаці ваенным машынам арміі Кадафі, якія складалі частку вялікай калоны (прыблізна з 75 машын), што хутка рухалася па дарозе ў прыгарадзе Сірта[1]. У паведамленні, у прыватнасці, гаварылася: «Гэтыя машыны выехалі з Сірта з вялікай хуткасцю і спрабавалі расчысціць сабе шлях. Яны везлі шмат зброі і боепрыпасаў, што ўяўляла сур’ёзную пагрозу для мясцовых жыхароў»[2]. Пасля таго, як удар з паветра падбіў адно аўто, «група з двух дзясяткаў транспартных сродкаў рэжыму Кадафі накіравалася з вялікай хуткасцю на поўдзень, працягваючы ўяўляць сабой сур’ёзную небяспеку. Самалёты НАТА зрабілі іх сваёй цэллю, знішчылі або пашкодзілі каля дзесятка з іх»[1]. Альянс сцвярджаў: «у момант гэтай бамбардзіроўкі ў НАТА не ведалі, што ў калоне знаходзіўся Кадафі. Дзеянні НАТА былі прадыктаваны толькі неабходнасцю паменшыць небяспеку для мірнага насельніцтва, як гэтага патрабуе мандат ААН… НАТА не палюе на асобных людзей»[2]. Схоплены ў выніку ўзяцця Сірта экс-начальнік службы ўнутранай бяспекі генерал Мансур Дау, распавёў, што яны, ратуючыся з акружэння, хацелі прарвацца ў суседні раён Джарыф. Аднак потым яны трапілі пад магутны абстрэл і былі зноў акружаны. Усе машыны калоны былі знішчаны. Кадафістам прыйшлося падзяліцца на групы і працягнуць шлях пешшу. У гэты час Дау заставаўся з Кадафі і міністрам абароны. З імі таксама была невялікая група аховы. Потым Дау параніла, і ён страціў прытомнасць. Што было далей, генерал не ведаў[3]. Аднак асабісты кіроўца Кадафі Хунейш Наср распавёў наступнае: «Рэвалюцыянеры ішлі за намі. Ён [Кадафі] не быў напалоханы, але, здаецца, ён не ведаў, што рабіць. Гэта быў першы і апошні раз, калі я яго бачыў у такім стане»[4]. Кадафі быў паранены ў абедзве нагі[5]. Яго адцягнулі ў дрэнажны трубаправод, размешчаны пад дарогай, дзе ён потым і быў знойдзены баевікамі Нацыянальнага пераходнага савета[6]. Паўстанцы здолелі захапіць Кадафі. Вакол яго адразу сабраўся натоўп, які стаў здзекавацца з палонніка. Людзі з крыкамі «Алах акбар!» пачалі страляць у паветра і тыкаць аўтаматамі ў палкоўніка[7]. Апошні заклікаў да сумлення паўстанцаў: «Харам алейкум… Харам алейкум… Ганьба вам!»[8]. Затым Кадафі з залітым крывёй тварам павялі да аўтамабіля, дзе пасадзілі на капот. Відэазапісы апошніх хвілін жыцця Кадафі абверглі першапачатковую афіцыйную версію паўстанцаў пра выпадковую гібель палкоўніка ў ходзе перастрэлкі. Стала ясна, што ён быў забіты ў выніку самасуду[9]. Пацвярджэннем гэтага служаць прадстаўленыя праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch відэаматэрыялы, на якіх бачна, што кіраўнік Джамахірыі быў захоплены жывым, але з сур’ёзным асколачным раненнем у галаву. Відэазапісы сведчаць, што паўстанцы наносілі яшчэ жывому Кадафі шматлікія штыкавая раненні па ягадзіцах і сыпалі ў раны пясок, адначасова трымаючы былога лідара за прастрэленыя рукі[10]. Здзекі працягваліся з 9 раніцы да 12 дня па мясцовым часе, пасля чаго палоннага ў знак знявагі працягнулі за ногі па вуліцах Сірта[10]. У момант, калі скрываўленага палкоўніка нарэшце пагрузілі ў аўтамабіль для транспарціроўкі ў шпіталь, ён ужо не падаваў прыкмет жыцця.
Акрамя Кадафі, быў захоплены і яго сын Мутазім, пасля забіты пры нявысветленых абставінах. Таксама быў забіты адзін з удзельнікаў перавароту 1969 года і членаў СРК, міністр абароны і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, брыгадны генерал Абу Бакр Юніс Джабер[11]. Па некаторых даных, Муамара Кадафі спрабавала вывезці з Лівіі ў Нігер група паўднёваафрыканскіх наймітаў з 19 чалавек па спецыяльна заключанай дамове. Авіяцыя НАТА адкрыла агонь і спыніла канвой з пазадарожнікаў, а замежнікам далі магчымасць схавацца[12]. 17 кастрычніка 2012 года Human Rights Watch апублікавала 50-старонкавы даклад «Смерць дыктатара: крывавая помста ў Сірце», прымеркаваны да гадавіны падзення рэжыму Кадафі. У дакладзе арганізацыя прыйшла да высновы, што новыя лівійскія ўлады не выканалі дадзенае імі абяцанне расследаваць абставіны смерці кіраўніка Джамахірыі, яго сына і дзясяткаў пакараных смерцю прыхільнікаў былога ўрада[13]. Праваабаронцам удалося дакументальна пацвердзіць гібель не менш як 17 кадафістаў на аснове відэазапісаў, зробленых самімі паўстанцамі на камеры мабільных тэлефонаў. Забойствы суправаджаліся здзекамі і катаваннямі[13]. Пасля забойстваЦелы Муамара Кадафі, яго сына і Абу Бакр Юніс Джабера былі выстаўлены на ўсеагульны агляд у прамысловым халадзільніку для агародніны ў гандлёвым цэнтры ў Місураце[7]. На досвітку 25 кастрычніка ўсе трое былі таемна пахаваны ў Лівійскай пустыні[14][15]. Пасля гібелі Муамара Кадафі ў Сірце былі апаганены і знішчаны магілы яго бацькоў, дзядзькі і яшчэ дваіх сваякоў. Па паведамленнях алжырскай газеты «Ан-Нахар», баевікі з групоўкі «Плынь джыхаду» зруйнавалі надмагільныя пліты, выцягнулі з магіл косткі памерлых і спалілі іх[16]. Міжнародная рэакцыя
Завяшчанне23 кастрычніка, паводле навінавых агенцтваў[24][25], было апублікавана завяшчанне Муамара Кадафі, датаванае 17 кастрычніка. У завяшчанні ён прасіў пахаваць яго цела па ісламскім звычаі на могілках у Сірце, дзе пахаваны яго сваякі. Таксама ён патрабаваў ад сваіх прыхільнікаў працягваць барацьбу з «замежнымі агрэсарамі»[26]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia