Занарацкі сельсавет
Зана́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Занарач. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сырмежскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадкі Старлыгі і Сырмеж, вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Сурвілы, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава)[1]. Геграфічнае становішчаСельсавет размяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзела, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны на поўдзёнь ад Свянцянскіх градаў. Адлегласць да Мінска складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласць да мяжы з Еўрасаюзам складае 50 км. Сельсавет мяжуе з Нарацкім і Мядзельскім сельсаветамі. Частку земляў Занарацкага сельсавета займае Нацыянальны парк «Нарачанскі». Частка берага Нарачы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавета роўная, пясчаная, высокая. Бераг зніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі аграгарадка Занарач знаходзіцца невялікі паўвостраў, які выступае ў Нарач прыблізна на 200 м. Праз тэрыторыю сельсавета праходзіць аўтамабільная дарога Нарач—Мінск. За 30 км ад сельсавета праходзіць шаша Вільня—Полацк, за 36 км знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя — Княгінін. НасельніцтваСтанам на 2007 г. агульная колькасць насельніцтва (9 населеных пунктаў) складала 1253 чал., агульная колькасць двароў — 535. ІншаеНа тэрыторыі Занарацкага сельсавета размяшчаюцца:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia