Заполле (Брэсцкі раён)
Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 21 кіламетр на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе упамінаецца ў матэрыялах попісу войска ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. Паводле рэвізіі 1858 года ў вёсцы налічвалася 78 сялянскіх душ, уласнасць пана Ф.Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Вулькаўскай сялянскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia