Старое Сяло (Брэсцкі раён)
Старо́е Сяло́[1] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 11 кіламетраў на поўнач ад Брэста. Насельніцтва
ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе сяло — цэнтр войтаўства (войт Карл Гавяновіч). Сяляне мелі 40 валок зямлі, плацілі чынш — з адной валокі 73 грошы. У 1683 годзе сяло належала пану Грабоўскаму, у 1756 годзе — капітану гвардыі ВКЛ Каралю Лепарскаму, які меў тут 17,25 дзесяцін зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе сяло. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 вяскоўцы. У 1949 годзе арганізаваны калгас. Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "«Заходні». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia